Кабякоў і Эрдаган абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы

Кабякоў і Эрдаган абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы

На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр двухбаковых адносінаў, у тым ліку павелічэнне аб’ёму ўзаемнага тавараабароту і пашырэнне магчымасцяў для вытворчай кааперацыі.

Падчас візіту ў Турцыю прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. На сустрэчы абмеркаваліся магчымасці пашырэння беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, у тым ліку павелічэнне аб’ёму ўзаемнага тавараабароту і пашырэнне магчымасцяў для вытворчай кааперацыі, паведамляе прэс-служба урада.

Крыху раней, выступаючы на інвестыцыйным форуме, Кабякоў заявіў, што Турцыя можа стаць для Беларусі ключавым плацдармам для дыверсіфікацыі экспарту:

“Беларусь пачала рэалізацыю новай для сябе экспартнай стратэгіі дыверсіфікацыі рынкаў. У сярэднетэрміновай перспектыве траціна беларускага экспарту плануецца накіраваць на новыя рынкі і рэгіёны. Ключавым месцам, новым плацдармам для нас, мяркую, можа стаць Турцыя”, — адзначыў Кабякоў.

Кіраўнік урада адзначыў, што Беларусь з’яўляецца прывабнай для інвестараў дзякуючы свайму “зручнаму” геаграфічнаму становішчу, высокай кваліфікацыі спецыялістаў, высокаму тэхнічнаму ўзроўню прадпрыемстваў, стабільнай сацыяльна-эканамічная сітуацыі і паслядоўным дзеянням фінансавых уладаў.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі