Качанава даручыла навесці парадак у разліках за жыллёва-камунальныя паслугі
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава даручыла міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі навесці парадак у разліках за жыллёва-камунальныя паслугі. У чацвер яна прымала грамадзян, якія звярталіся з просьбамі разабрацца ў слушнасці налічэння аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі.
"Уважліва паглядзіце і дайце ўказанне службам, каб звярнулі ўвагу на тое, якія паведамленні адпраўляюць людзям, — цытуе словы Качанавай БЕЛТА. — Гэта неабходна ўзяць пад жорсткі кантроль, пад персанальную адказнасць кіраўнікоў".
Дарэчы, летась больш 21% зваротаў грамадзян у Адміністрацыю прэзідэнта былі прысвечаны пытанням ЖКГ.