Кадафі пераключыўся з Аль-Каіды на “хрысціянскага ворага”

Пры гэтым ён паабяцаў “бясконцую вайну супраць хрысціянскага ворага”. Ягоны выступ доўжыўся каля 15 хвілін — нязвыкла мала. Самога Кадафі не паказвалі. Відаць, ён хаваецца і не хоча, каб вызначылі месца яго знаходжання.

Перад абліччам міжнароднага ўмяшальніцтва дыктатар спрабуе згуляць на рэлігійных пачуццях лівійцаў. Раней, спрабуючы сарваць прыняцце рэзалюцыі ААН, Кадафі і лівійскія дзяржаўныя СМІ называлі паўстанцаў “баевікамі Аль-Каіды”.

Кадафі падкрэсліў, што на дадзены момант усім жыхарам Лівіі раздаюць зброю, каб яны маглі абараняць радзіму. “Параза акупантаў непазбежная”, — паабяцаў ён, а таксама паабяцаў расправу тым, хто будзе супрацоўнічаць з сіламі кааліцыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

“Захад падзе, як палі Гітлер і Мусаліні”, — заявіў Кадафі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі