Кадэбісты паразмаўлялі з мазырскім маладафронтаўцам пра антыфашызм

У вучэльню да актывіста міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" Сяргея Амельчука з Мазыра наведаўся супрацоўнік КДБ. Ён правёў гутарку з моладзевым актывістам.  Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар "Маладога фронту" Станіслаў Стэсік:

Стэсік: "Спачатку кадэбіст распытваў пра фашызм, таму што Сяргей з'яўляецца яшчэ і антыфашыстам. Пачалася размова пра фашызм, пра камунізм... Пасля плаўна перайшла на тэму "Маладога фронту": колькі актывістаў у Мазыры, колькі ў Мінску..."

Па словах Стэсіка, супрацоўнік КДБ не запалохваў Амельчука, а проста распытваў - пра палітвязняў, палітпрызыўнікоў. На думку маладафронтаўцаў, гэтая гутарка звязаная з тым, што іх арганізацыя чарговы раз падала заяўку на дзяржаўную рэгістрацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі