Каго абавязкова трэба паслухаць на Джаз-Кактэбель 2010?

Вы хацелі б зэканоміць на квітках і набыць іх дакладна на самых адметных артыстаў? Каб дапамагчы вам не “прафілоніць” усё самае найлепшае, мы патэлефанавалі аднаму з арганізатараў фестывалю, Андрэю Слабінскаму, каб даведацца, каго, на яго думку, абавязкова трэба паслухаць на Джаз-Кактэбель 2010.

Андрэй , як чалавек, што асабіста фарміруе спіс запрошаных на фестываль музыкаў, лепш за ўсіх ведае, хто чаго варты і дзеліцца з намі сваім меркаваннем. Акрамя джазавых музыкаў, на сцэнах Джаз-Кактэбелю выступаюць і праекты, далёкія ад джазу. Так, напрыклад, у гэтым годзе на фэсце прагучыць і рэгі, і хіп-хоп, і музыка кабарэ. Андрэй раскрывае карты і тлумачыць, чаму неджазавыя гурты выступаюць на галоўным джазавым фэсце Ўкраіны:

Джаз-Кактэбель – гэта джазавы фестываль, але часам тут выступаюць гурты, якія не граюць джаз. Тлумачу: па-першае, яны маюць дачыненне да джазу, таму што “даюць джазу” на сцэне, яны джазавыя па духу.


А па-другое, тэрмін “джаз” мы выкарыстоўваем у назве нашага фестывалю для таго, каб адштурхнуць працэнтаў 90 людзей, якія, пачуўшы слова “джаз” у назве проста не прыедуць.  А, вось, астатнія 10% – гэта тыя самыя людзі, з якімі хочацца мець стасункі, з якімі прыемна знаходзіцца побач. Менавіта гэтыя 10% я і запрашаю ў Кактэбель”.

Пераходзім да спісу тых, “каго неабходна пачуць на сцэнах Джаз-Кактэбелю, каб пасля фестывалю не было сорамна за дарэмна пражыты час”:

Дакладна нельга прапусціць Пола Роджарса (Paul Rogers). Гэта бацька брытанскага фры-джаза, і ён ніколі не быў ў постсавецкіх краінах.


Таксама ніколі не быў у нас і Карл Рытэр (Karl Ritter). Гэта цудоўнеўшы аўстрыйскі гітарыст. Кожны з іх выступіць і са сваімі сольнымі праграмамі і ў складзе трыа.

Я раю не прапусціць у дзень адкрыцця Карстэн Даер Трыа (Carsten Daerr trio).
Гэта шыкоўнейшы прыклад сучаснага еўрапейскага джазу з Германіі.

Што дакладна нікому не раюпрапусціць, дык гэта адкрыццё галоўнай сцэны, праект, які называецца FAERD trio & Jullie Hietland.

Гэта проста незвычайная нарвежска-дацкая вакалістка, адна з найлепшых на сёння. І вельмі цікавыя нарвежска-дацка-шведскія музыкі, інтэрнацыянальны праект, касмічная музыка! Я думаю, што гэта будзе цудоўны пачатак знаёмства з фестывалем для тых, хто прыедзе сюды ўпершыню
”.

Адразу пасля закрыцця фестывалю, арганізатары падрыхтавалі яшчэ адну музычную цікавостку для сапраўдных гурманаў – Далера Назарава і гурт “Дзеці Паміра”. Дарэчы, Назараў пісаў саўндтрэк да кінастужкі "Лунны тата".

Гэты канцэрт шырока не рэкламуецца і з’яўляецца, хутчэй, “вішанькай ў кактэйлі” для самых шчырых гурманаў якаснай музыкі. Так што, калі вы хочаце атрымаць поўнае задавальненне ад музыкі Джаз-Кактэбелю і дабіць свой эстэтычны аргазм апошнім яркім акордам, звярніце ўвагу на гурт “Дзеці Паміра”:

Ні ў якім разе нельга прапусціць канцэрт Далера Назарава і гурта “Дзеці Паміра”. Гэтыя музыкі яшчэ не вядомыя еўрапейскаму слухачу, але Далер Назараў гэта абсалютна культавы музыка сярэдняй Азіі. Гэта маса сучасных інструментаў, перамяшаных з мноствам старажытных сярэднеазіяцкіх інструментаў.

У дадатак да гэтага, боскі, чароўны голас і вершы суфійскіх паэтаў сярэднявечча. Я раю ўсім, хто прыедзе на фестываль, дачакацца яго закрыцця ў нядзелю і абавязкова паслухаць Далера Назарава і гурт “Дзеці Паміра”.

Я гатовы вас запэўніць у тым, што вы адразу станеце адданымі фанатамі гэтага праекту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі