Каларадскія жукі з Беларусі тэрарызуюць эстонскіх фермераў

У Эстоніі і Латвіі ў чэрвені гэтага года зарэгістраваны самы буйны за апошнія 40 гадоў выбух заражэння палёў каларадскім жуком. Супрацоўнікі Іда-Вірускага бюро інспекцыі расліннай прадукцыі і фермераў мяркуюць, што іх прынесла цыклонам з Беларусі. Для змагання з каларадскім жуком эстонцы прыцягнулі авіяцыю: бульбяныя палі з паветра апрацоўваюцца пестыцыдамі.

Практыка паказвае, што пасля такой апрацоўкі прыкладна на працягу трох гадоў узровень папуляцыі каларадскага жука застаецца ў прымальных межах. Аднак пестыцыды з’яўляюцца сур'ёзнай перашкодай на шляху бульбы за межы Эстоніі.

"Postimees"

Фота - www.zin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі