Калега Алега Бябеніна: загінулы стаяў нагамі на падлозе

Калега загінулага журналіста Алега Бябеніна, які наведаў месца трагедыі разам з міліцыяй, распавёў у інтэрв’ю "Нашай Ніве" што ён убачыў у загарадным доме. З яго словаў, на лецішчы не было ані крошкі ежы і разам з тым там знайшлі дзве пустыя пляшкі “Белавежскага бальзаму”. Нябожчык ніколі б яго не піў, цвердзіць яго сябра. Да таго ж Бябенін прыехаў на лецішча на машыне і павінен быў потым ехаць у кіно, то бок, садзіцца за руль. Яго чакалі ў кавярні і ён адправіў смс, што не паспявае.

Ніякіх цыдулак на месцы сапраўды не было. Але ж калега Алега Бябеніна, які не пажадаў назвацца, заявіў, што загінулы нагамі стаяў на падлозе, а не вісеў, як звычайныя засіленыя. Таксама ў яго на руцэ была драпіна.

Іншыя беларускія журналісты, якія раней працавалі і сябравалі з Алегам Бябеніным, выказваюць сумневы наконт таго, што гэта сапраўды было самагубства.

Грамадзянская паніхіда па загінулым журналісце адбудзецца 6 верасня ў Мінску а 14.00 ў залі рітуальных паслугаў па адрасе вул.Альшэўскага, 12, паведамляе Хартыя'97.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі