Калгасы пастаўляюць малако з брудам

Калгасы пастаўляюць малако на Барысаўскі малаказавод з брудам. Гэта выявіла працоўная група Мінсельгасхарчу, якая шукала ў беларускім малацэ антыбіётыкі, з-за якіх нашу прадукцыю не пускаюць у Расію.

Як піша “Беларуская ніва”, каб пазбегнуць трапляння ў малако гною і пяску, неабходна павысіць узровень вытворчай культуры. Няякаснае малако ідзе другім гатункам. Адсюль невялікія прыбыткі і малыя заробкі.

Гэта ў сваю чаргу выклікае неахайнае стаўленне да прадукцыі. Дарэчы, на думку спецыялістаў, тэсты, якія выяўляюць у малацэ антыбіётыкі, могуць азначаць не толькі тое, што жывёл кормяць медпрэпаратамі.

Гэта могуць быць астаткі мыйных сродкаў, якімі прамывалі трубаправоды і ёмістасці для малака.

"Барысаў Электронны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі