Калі б Джон Ленан не сустрэў Ёка Она...
Кампанія Sidney Kimmel Entertainment здыме фільм аб тым, што было б, калі б Джон Ленан не сустрэў Ёка Она.
Камедыйная стужка будзе называцца “Вярніся” (Get Back). Паводле яе
сюжэту, два сучасныя прыхільнікі The Beatles атрымліваюць доступ да
машыны часу. Абодва яны перакананыя, што Она стала прычынай распаду
квартэта. Таму яны адпраўляюцца ў мінулае, каб прадухіліць сустрэчу
Джона з Ёка.
Мяркуецца, што фільм выйдзе ў пракат у 2012 годзе. Ці будзе ў ім выкарыстоўвацца музыка The Beatles, пакуль не паведамляецца.
Фота: www.blogs.mail.ru