Калі будуць давіць на Лукашэнка з нагоды палітвязняў, "будзе толькі горш"

Адказваючы на пытанне, як Аляксандр Лукашэнка адрэагуе на патрабаванне Захада вызваліць усіх арыштаваных, уключаючы экс-кандыдатаў у прэзідэнты, у якасці ўмовы для працягу кантактаў і дыялогу, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем. Калі нам будуць ставіць нейкія непрымальныя ўмовы, прытым зыходзячы з падвойных стандартаў — мы іх таксама не прымем".

"Патрабаваць ад мяне не трэба: мы будзем рабіць, як у Францыі, Нямеччыны, там жа прэзідэнт можа вызваліць чалавека з-пад следства. Так, я магу на стадыі следства, мне законам гэта дазволена, але калі для гэтага ёсць падставы, — сказаў Лукашэнка. — Калі яны не датычныя да масавых пагромаў, а апынуліся там па ідэйных меркаваннях, я асабіста буду разглядаць гэтае пытанне. Калі ты вінаваты — я ў гэта ўмешвацца не буду".

Лукашенка адзначыў, што кожны павінен адказваць за сябе, свае дзеянні. "Іх лёс у іх руках. І яны гэта ведаюць. Калі хтосьці на нас будзе давіць і патрабаваць — будзе толькі горш", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі