Калі вырастуць даходы беларусаў, падаражэюць камунальныя паслугі

Пра гэта 20 студзеня паведаміла кіраўніца ўпраўлення эканомікі Мінжылкамгасу Алена Дудзінская.



Яна патлумачыла, што паводле ўказа кіраўніка дзяржавы павелічэнне гэтых тарыфаў за год не можа перавысіць 5 долараў у эквіваленце па сярэднегадавым курсе. Такое павышэнне адбылося 1 студзеня 2014-га: тарыфы на электраэнергію, газ і цеплавую энергію былі павышаныя на 3,72 долара, тарыфы на паслугі арганізацый сістэмы Мінжылкамгасу выраслі на 1,28 долара.



У далейшым тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва мяркуецца індэксаваць з улікам росту намінальнага заробку. "Гэта зроблена для таго, каб прывязаць павелічэнне тарыфаў да росту даходаў насельніцтва. Вырастуць даходы, будуць праіндэксаваныя і тарыфы", — цытуе словы чыноўніцы БЕЛТА.



Мінжылкамгас плануе сёлета давесці ўзровень кампенсацыі беларусамі жыллёва-камунальных паслугаў да 30% (летась было 25%).

Фота — sb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі