Каліноўцы ўдзельнічалі ў вызваленні Кляшчэеўкі пад Бахмутам

Беларускія добраахвотнікі ў Кляшчэеўцы

Беларускія добраахвотнікі ў Кляшчэеўцы / facebook.com/belwarriors/

Каліноўцы ўдзельнічалі ў вызваленні Кляшчэеўкі пад Бахмутам. Прэс-служба палка Каліноўскага апублікавала відэа, знятае ў вёсцы беларускімі медыкамі. Адзначаецца, што Кляшчэеўку вызвалялі ваяры батальёнаў "Волат" і "Літвін", а таксама палкавога падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Пазней з'явяцца падрабязнасці.

Афіцыйна пра вызваленне гэтага населенага пункта ўкраінскі Генштаб яшчэ не паведамляў. Баі за Кляшчэеўку працягваліся ўсё лета. У пятніцу афіцыйна было паведамлена пра вызваленне Андрэеўкі пад Бахмутам. Расійскі гарнізон там быў акружаны і знішчаны 3-й асобнай штурмавой брыгадай Узброеных сіл Украіны. 

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі пост пра Кляшчэеўку быў выдалены з тг-канала палка Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі