Калійныя ўгнаенні паедуць з Беларусі ў Кітай
Па новай цане будуць пастаўляцца ў
Кітай беларускія калійныя ўгнаенні.
Па выніках перамоваў паміж Беларускай
калійнай кампаніяй і кітайскімі імпарцёрамі яна зафіксавана ў памеры 195
долараў за адну тону ўгнаенняў. Гэта на пяць долараў больш за леташнюю цану.
Таксама будуць павышацца, і больш істотна, кошты для імпарцёраў з Інданезіі, Малайзіі і Бразіліі. Беларусь мае намер
сёлета дамагацца павышэння цэнаў на калійныя ўгнаенні на большасці сусветных
рынкаў, у тым ліку і на індыйскім.