Калона ўдзельнікаў акцыі ўвайшла ў парк Дружбы народаў
Удзельнікі "Чарнобыльскага шляху" дайшлі да парку Дружбы народаў і набліжаюцца да Чарнобыльскай каплічкі. Там, як плануецца, дазволеная ўладамі акцыя будзе скончана. Людзі запаляць свечкі і ўшануюць памяць ахвяраў катастрофы 1986 года.