Каля 154 тысяч кватэраў у Беларусі не маюць лічыльнікаў вады
Такую лічбу паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун. Па ягоных словах, прымусовыя меры да ўласнікаў такіх жылых памяшканняў не плануюцца, аднак прадугледжваюцца меры эканамічнага стымулявання. Ён нагадаў, што з 1 траўня тарыф на водазабеспячэнне і каналізацыю для такіх грамадзян павялічыцца ў 2,5 раза — да 1 тыс. 544 рублёў за адзін кубічны метр (на сёння тарыф складае 628 рублёў).
Пры гэтым уласнікі кватэраў, дзе ўсталяваць водалічыльнікі немэтазгодна па тэхнічных і эканамічных прычынах, будуць плаціць па звычайным тарыфе. Не абавязкова, напрыклад, ставіць прыборы ўліку ў кватэрах, якія належаць дзецям-сіротам, і ў кватэрах, з якіх выселеныя нядбайныя бацькі.
За два апошнія гады лічыльнікі вады ўсталявалі 62% насельніцтва (або 1,6 млн. кватэр) — пераважна за ўласныя сродкі. Эканомія бюджэтных сродкаў і сродкаў грамадзян пры гэтым склала прыкладна 30 млрд. рублёў, эканомія электраэнергіі — каля 77 млн кілават-гадзін.
БелаПАН