Каля 200 чалавек эвакуявалі з лякарні Старых Дарог з-за пагрозы выбуху
Каля 200 пацыентаў і медыкаў давялося эвакуяваць 15 лютага са старадарожскай паліклінікі, што месціцца ў будынку раённай лякарні. Нагодай стала паведамленне аб мініраванні. Ратавальнікі і міліцыянты, якія прыехалі па выкліку, 5 кілаграмаў тратылу не знайшлі, а вось “мінёра” затрымалі ўжо праз 4 гадзіны. Ім аказаўся 45-гадовы мужчына на падпітку.
Як распавяла Еўрарадыё галоўны лекар Ядвіга Ляшковіч, эвакуяваныя былі толькі тыя людзі, якія знаходзіліся ў паліклініцы. Пацыенты лякарні засталіся на сваіх месцах.
Ядвіга Ляшковіч: “Інфармацыя паступіла на нумар “102”. Нейкі ненармальны патэлефанаваў, вырашыў парадавацца – і ўсё. Эвакуявалі толькі пацыентаў паліклінікі. Была інфармацыя пра паліклініку, таму паліклініку: медперсанал – якраз быў час абеду, без дзесяці гадзіна недзе – і пацыенты, якія яшчэ былі”.