Каля 40 арганізацый у Беларусі могуць стварыць ваенізаваную ахову

Пералік аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковай абароне з боку ваенізаванай аховы, зацвердзіў урад Беларусі.  Паводле дакумента, права стварэння ваенізаванай аховы ў нашай краіне маюць каля 40 арганізацый. Сярод іх: Узброеныя сілы, прадпрыемствы прамысловасці і энергетыкі, Беларуская чыгунка, арганізацыі, падначаленыя МНС і г. д.

Сярод аб’ектаў, якія мусяць абавязкова ахоўвацца, называюцца ААТ “Даламіт” (Віцебская вобласць) і ААТ “Граніт” (Брэсцкая вобласць), бо імі для здабычы выкапняў ужываюца выбуховыя рэчывы і матэрыялы, таксама аб’екты вайсковага прызначэння, філіялы РУП “Мінэнерга”, шэраг аб’ектаў і грузаў чыгункі, два аб’екты сувязі на Міншчыне і Магілёўшчыне.


БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі