Каля 400 прадпрыемстваў будуць створаныя ў Беларусі
Каля 400 прадпрыемстваў будуць створаныя ў Беларусі, яшчэ 600 - мадэрнізаваныя да 2010 года. Яны мусяць стаць найбольш канкурэнтаздольнымі на ўнутраным і знешнім рынках, лічыць прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.
Паводле яго словаў, на працягу бліжэйшых чатырох гадоў у тры разы павялічыцца фінансаванне на даследаванні.
«Нам патрабуецца стварыць эфектыўную сістэму падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у рэальным сектары эканомікі, яны павінны валодаць новым інавацыйным успрыняццём і інавацыйнай актыўнасцю», пераказвае словы Сідорскага «Інтэрфакс».