Каля 65% беларусаў у ноч на 14 студзеня чакае чарговае свята
Менавіта столькі жыхароў нашай краіны, паводле падлікаў экспертаў, падтрымліваюць традыцыю сустракаць Стары Новы год.
Праўда, сёлета свята прыпала на будні дзень, таму добра адзначыць не атрымаецца, бо заўтра беларусаў і беларусак чакае праца. Дарэчы, на Стары Новы год дзяўчаты гадаюць на сваё будучае жыццё, каханага чалавека, але праваслаўныя святары заклікаюць іх адмовіцца ад такой практыкі.
"Интерфакс-Запад" паведамляе, што ні Новы год, ні Стары Новы год у Беларусі не адзначае каля 2% насельніцтва — найперш мусульмане, артадаксальныя юдэі, паслядоўнікі ўсходніх культаў.
Мінчук скраў машыну суседа, з якім адзначыў Стары Новы год
Фота — ria.ru, БЕЛТА