Каля 90% ІП Брэста падтрымалі агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту
Каля 90% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Брэста, падтрымалі агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту.
Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аддзялення грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Віктар Чайкоўскі. Паводле яго слоў, прадпрымальнікі маюць намер не працаваць з нявыплатай падатку з 1 да 15 студзеня.
У выпадку калі нічога не зменіцца, з 1 лютага яны маюць намер прыпыніць сваю дзейнасць на няпэўны тэрмін. Нагадаем, што забастоўка ІП пачалася 1 студзеня. Акцыя пратэсту накіравана супраць указа прэзідэнта, у адпаведнасці з якім з новага года ІП забаронена выкарыстоўваць працу наёмных работнікаў, за выключэннем блізкіх сваякоў.
БелаПАН