Каля Адміністрацыі маладафронтаўцы патрабавалі, каб "Макей здаў зброю"

Міліцыянты затрымалі 15 снежня трох актывістаў “Маладога фронту” падчас пікету каля Адміністрацыі прэзідэнта. Як распавёў Еўрарадыё адзін з удзельнікаў акцыі, пікет быў зладжаны ў сувязі з заявай кіраўніка Адміністрацыі Уладзіміра Макея, што апазіцыя рыхтуе на 19 снежня баевікоў і выбухоўку.  Маладафронтаўцы сталі насупраць Адміністрацыі з плакатамі "Макей, здай зброю!",  "Саня, сыходзь з мірам". Таксама яны хацелі перадаць у Адміністрацыю звароты. Але спецслужбы гэтаму перашкодзілі:

Маладафронтавец: "Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макея ў сваім выступе зазначыў, што 19 снежня будзе нейкі выбух, нават можа да тэрарызму дайсці. Мы выйшлі з мірным патрабаваннем. Былі ў нас таксама звароты, якія мы збіраліся накіраваць у Адміністрацыю. Але як толькі мы падышлі і разгарнулі плакаты, наляцелі супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным. Яны паадбіралі ў маладафронтаўцаў плакаты. Адабралі фотаздымач. Нас адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, там з нас узялі тлумачэнне і адпусцілі".

Нагадаем, Уладзімір Макей у эфіры тэлеканала "РТР-Беларусь" 11 снежня зрабіў заяву: "Вядома, што яны не збіраюцца мірным чынам праводзіць гэтае мерапрыемства. Ужо рыхтуюцца групы баевікоў, піратэхнічныя і нават выбуховыя сродкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі