Каля Белага Дома прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю
У Вашынгтоне каля Белага дома 2 красавіка адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю. Яе зладзілі беларусы Амерыкі.
Удзел у акцыі прынялі каля сотні чалавек. Яны пратэставалі супраць жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Мінску на Дзень Волі. Як вядома, тады міліцыянты затрымалі некалькі соцень чалавек.