Каля беларускай амбасады ў Маскве прайшла акцыя салідарнасці
Акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла каля беларускай амбасады ў Маскве. Яе арганізавалі прадстаўнікі маладзёжнага руху "Оборона".
Маладыя людзі патрабавалі спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць беларускіх палітзняволеных. Паводле словаў актывісткі "Обороны" Валянціны Чубаравай, акцыі пратэсту каля амбасады будуць працягвацца да таго часу, пакуль Аляксандр Лукашэнка не вызваліць усіх палітзняволеных.
Яна таксама паведаміла, што аналагічную заяву яны накіравалі і ў адрас расійскіх уладаў. "Оборона" патрабуе ад расійскага кіраўніцтва спыніць усялякую падтрымку рэжыма Лукашэнкі. Падобныя лісты атрымаюць і прадстаўнікі шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў.
Эхо Москвы