Каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта забароняць праезд аўтатранспарту
Праезд для аўтатранспарту каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта будзе забаронены. Свабоднымі ад машын у сталіцы стануць вуліцы Карла Маркса, Інтэрнацыянальная і Рэвалюцыйная. Пра гэта паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства “Горрамаўтадор”
Іван Гурыновіч. Праўда, гэтае новаўвядзенне будзе прынятае не сёння і
не заўтра, а на працягу бліжэйшых дваццаці гадоў, паведамляе Інтэрнэт-выданне “Заўтра тваёй краіны”.