Каля будынка КДБ у Мінску адбылася акцыя салідарнасці з Фінькевічам

Акцыя салідарнасці з палітвязнем Артурам Фінькевічам адбылася вечарам у сераду насупраць будынка КДБ у Мінску. Некалькі дзесяткаў моладзевых актывістаў разгарнулі расцяжку “Свабоду Фінькевічу”, а таксама бел-чырвона-белы сцяг.

З КДБ да пікетоўцаў ніхто не выйшаў, але было бачна, што спецслужбісты назіралі за акцыяй з вокнаў будынку.  Праз 5 хвілін моладзь разышлася, ніхто затрыманы не быў.

Нагадаем, сёння 12 маладых людзей прыйшлі з партрэтамі Фінькевіча да будынку Дэпартамента выканання пакаранняў. Міліцыяй былі затрыманы пяцёра ўдзельнікаў акцыі.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі