Каля Дома ўраду ў Мінску выставілі агароджу ад пратэстуючых
Агароджа каля Дому ўрада / Еўрарадыё
Каля Дома ўрада ў Мінску выставілі агароджу. Учора падчас мірны акцый пратэстоўцы да вечара былі на плошчы Незалежнасці. Некалькі тысяч чалавек пратэставалі супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і гвалту з боку сілавікоў.
Тады агароджы не было і сілавікі выціснулі людзей з унутранага двара Дома ўрада за статую Леніна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.