Каля калоніі “Віцьба-3” аддзел “Тайфун” спыняў машыну з журналістамі
Аўтамабіль з журналістамі недзяржаўных СМІ і віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым спынялі міліцыянты падраздзялення “Тайфун” каля калоніі “Віцьба-3”. Нагадаем, калонія, дзе ўтрымліваецца палітвязень Аляксандр Казулін,
знаходзіцца каля Віцебску. Журналісты і праваабаронца сёння
неаднаразова спрабавалі даведацца ў адміністрацыі калоніі, калі
чакаецца вызваленне Казуліна, якога могуць адпусціць на пахаванне
жонкі, але пэўнага адказу так і не атрымалі.
Міліцыянты цікавіліся, чаму журналісты ўжо трэці раз за суткі прыязджаюць да калоніі “Віцьба-3”. Атрымаўшы тлумачэнні і зазірнуўшы ў салон, яны адпусцілі машыну, але самі працягваюць дзяжурыць на шашы, інфармуе Радыё Свабода.