Каля паловы золатавалютных рэзерваў Расіі заблакаваны санкцыямі

Антон Сілуанаў / РБК
Антон Сілуанаў / РБК

Каля паловы золатавалютных рэзерваў Расіі заблакаваны санкцыямі. Пра страту доступу да прыкладна да 300 млрд долараў паведаміў кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў.

"Нашы золатавалютныя рэзервы, уключаючы Фонд нацыянальнага дабрабыту, замарожаны. У нас у сувязі з гэтым узніклі праблемы выканання нашых абавязацельстваў, у тым ліку даўгавых", — расказаў Сілуанаў.

Таксама ён дадаў, што Расія будзе разлічвацца па абавязках перад краінамі, якія не па-сяброўску паставіліся да яе, у рублевым эквіваленце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі