Каля ста чалавек прынялі ўдзел у "Пікеце памяці"

Каля ста чалавек прынялі ўдзел у "Пікеце памяці", які прайшоў у Мінску на праспекце Незалежнасці насупраць будынку КДБ, паведамляе Радыё Свабода.

Яго ладзілі актывісты ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва.

У акцыі прынялі удзел кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі.

Удзельнікі пікету запалілі свечкі, трымалі кветкі і бел-чырвона-белыя сцягі з жалобнымі стужкамі.

"Пікет памяці" прысвечаны трагічным угодкам масавых расстрэлаў беларускай нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі