Каля тысячы чалавек аказаліся падобнымі на арганізатара мінскага выбуху
Каля тысячы чалавек падышло пад псіхолага-сацыялагічны партрэт злачынца, якога шукаюць за выбух у Мінску.
Пра гэта распавёў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Паводле яго слоў, па справе аб выбуху ў якасці сведак дапытана каля 900 чалавек, прызначана прыкладна 460 даследаванняў рознага характару.
Пякарскі адзначыў, што гэта справа дагэтуль знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта і праваахоўнікі рэгулярна даюць справаздачу.
Нагадаем, выбух самаробнага прыстасавання з балтамі і гайкамі прагрымеў падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці. На канцэрце было каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.
БелаПАН