Каля тысячы чалавек удзельнічаюць у шэсці ў Мінску
Каля тысячы чалавек удзельнічаюць у шэсці ў Мінску, прысвечаным “Дзядам” – Дню памяці продкаў. Акцыя арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй-БНФ і дазволеная ўладамі. Нагадаем, яна пачалася каля гадзіннікавага завода “Прамень”, зараз
калона па ходніках ідзе ў бок Курапатаў, дзе адбудзецца мітынг. Да
ўдзельнікаў акцыі далучыліся і сябры Партыі БНФ. Ужо пройдзеная палова
шляху да Курапатаў.
Людзі спяваюць беларускія нацыянальныя песні і скандуюць “Жыве Беларусь!”.
БелаПАН
Людзі спяваюць беларускія нацыянальныя песні і скандуюць “Жыве Беларусь!”.
БелаПАН