Калякін выступіць у Парыжы на Кангрэсе еўрапейскіх левых
Дэлегацыя Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" выпраўляецца ў Парыж. 10 прадстаўнікоў (пароўну мужчын і жанчын) возьмуць удзел у кангрэсе Партыі еўрапейскіх левых, які пройдзе 4-5 снежня.
Як патлумачыў Еўрарадыё чалец прэзідыума партыі Сяргей Вазняк, Партыя еўрапейскіх левых - "парасонавая" арганізацыя, якая аб'ядноўвае левыя і экалагічныя партыі краін Еўрасаюза. З па-за межаў Еўрасаюза ў гэтую структуру ўвайшлі толькі дзве арганізацыі - беларускія левыя і партыя камуністаў Малдовы.
Беларускія левыя будуць упершыню ўдзельнічаць у падобным кангрэсе, бо іх прынялі ў арганізацыю каля года таму.
Вазняк: "Ідэя кангрэсу такая: замест ідэі нэаліберальнай Еўропы, якая цяпер дамінуе, прапанаваць ідэю сацыяльнай Еўропы. Каб ва ўмовах крызісу, калі еўрапейскія краіны адчуваюць фінансава-эканамічныя цяжкасці, каб гэтыя праблемы не вырашаліся за кошт працоўных, што робяць правыя партыі, якія знаходзяцца ў шмат якіх краінах Еўропы сёння ва ўладзе... Мы, левыя партыі Еўропы, будзем зацвярджаць на гэтым кангрэсе канцэпцыю сацыяльнай Еўропы".
На кангрэсе плануецца выступ старшыні Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна.