Каманда Някляева спадзяецца пабачыць яго дэлегатам Усебеларускага з'езду
Цяпер удакладняюцца ўсе нюансы заканадаўчага характару, каб не было прычынаў адмовіць Уладзіміру Някляеву ў вылучэнні яго дэлегатам на Ўсебеларускі сход. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Юлія Рымашэўская: Рымашэўская: "На дадзены момант удакладняюцца ўсе нюансы заканадаўчага характару, каб не было ніякіх прэтэнзіяў, ніякіх прычынаў адмовіць нам у гэтым. Маем намер бачыць Някляева дэлегатам Усебеларускага сходу 6 снежня".
Нагадаем, Уладзімір Някляеў яшчэ 19 ліпеня заявіў , што збіраецца вылучыцца на Ўсебеларускі сход. Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. За вылучэнне Някляева дэлегатам сходу сабрана 25 тысяч подпісаў.