Камандзіры абаронцаў "Азоўсталі" вернуцца з Турцыі ва Украіну

Камандзіры абаронцаў "Азоўсталі" разам з Зяленскім / тг-канал Зяленскага
Камандзіры абаронцаў "Азоўсталі" разам з Зяленскім / тг-канал Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб вяртанні з Турцыі камандзіраў абаронцаў "Азоўсталі". У Стамбуле ён правёў перамовы з Эрдаганам.

"Мы вяртаемся дадому з Турцыі і прывозім дадому нашых герояў. Украінскія воіны Дзяніс Пракапенка, Святаслаў Паламар, Сяргей Валынскі, Алег Хаменка, Дзяніс Шлега нарэшце будуць з роднымі", – напісаў ён.

У верасні 2022 года пецярых байцоў абмянялі на прарасійскага ўкраінскага палітыка і алігарха Віктара Мядведчука. Пасля гэтага яны жылі ў Стамбуле. Паводле дамоўленасці з Эрдаганам, яны павінны былі заставацца ў Турцыі да заканчэння вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі