Камароўскі мае невялікую перавагу ў другім туры
Фаварыт польскіх прэзідэнцкіх выбараў Браніслаў Камароўскі нязначна выйграе другі тур, вынікае з апытання, праведзенага для польскай тэлевізіі TVN24 цэнтрам SMG/KRC.
Камароўскага і Грамадзянскую платформу падтрымаюць 53,7%, а Яраслава Качыньскага і Права і Справядлівасьць - 39,1%. 7 % выбарцаў ня ведаюць, за каго прагаласуюць. Яўка мае скласці больш за 50%.
Перавага над Яраславам Качыньскім можа знівелявацца, бо маладзейшыя і больш заможныя выбарцы адпраўляюцца ў адпачынкі.
Другі тур адбудзецца 4 ліпеня, і, на думку некаторых польскіх экспертаў, дысцыплінаваны, старэйшы і бяднейшы электарат Яраслава Качыньскага, які нікуды не выязджае, масава пойдзе да выбарчых урнаў.
Камароўскі аднак мае большую перавагу над Яраславам Качыньскім, чым меў Дональд Туск над Лехам Качыньскім у 2005 г.
У 2005 г. Дональда Туска мелі падтрымаць 42%, а Леха Качыньскага - 31. Туск тады прайграў, бо электарат PiS быў лепей мабілізаваны.
Cвецкая інтэлігенцыя і прагрэсісцкія рухі Польшчы жаляцца, што ім няма каго падтрымаць: абодва кандыдаты досыць кансерватыўныя.