Камітэт дзяржкантролю праверыць мытнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на правядзенне Камітэтам дзяржаўнага кантролю праверкі дзейнасці Дзяржаўнага мытнага камітэта і яго структур у другім паўгоддзі гэтага года.
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Як праінфармаваў 14 траўня прэзідэнта старшыня КДК Зянон Ломаць, за чатыры месяцы 2007 года дзякуючы праведзеным мерапрыемствам у адносінах да суб'ектаў гаспадарання, якія дапусцілі адхіленне ад норм заканадаўства Беларусі, у прыбытак дзяржавы паступіла каля 22,3 мільярдаў рублёў.

Лукашэнка адзначыў, што КДК павінен выходзіць на больш высокі ўзровень работы. Супрацоўнікам неабходна стаць выключна кампетэнтнымі людзьмі і добра валодаць сітуацыяй, падкрэсліў прэзідэнт. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць узмацнення кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у дзейнасці міністэрстваў, ведамстваў, праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі