Кампанія EMI не прадасць "Эбі Роўд" Эндру Лойду Ўэберу

Кампанія EMI раздумала прадаваць легендарную гуказапісваючую студыю "Эбі Роўд". Верагодна, на гэта рашэнне паўплывала рэакцыя англійкага грамадства на навіну пра магчымы продаж студыі. Яна была ўспрынята як пагроза культурнай спадчыне краіны.

Чуткі пра продаж "Эбі Роўд" сталі прычынай для пачатку грамадскай кампаніі ў яе абарону. Звычайныя людзі стваралі адмысловыя суполкі на сэрвісе Facebook, а зоркі імкнуліся дапамагчы матэрыяльна.

Напрыклад, адзін з самых багатых прадстаўнікоў музычнай індустрыі Вялікабрытаніі кампазітар Эндру Лойд Уэбер заявіў, што хоча набыць студыю, а мільярдар сэр Пол Макартні свае сродкі ўкладваць не рызыкнуў, але намякнуў на тое, што нейкія яго знаёмыя-музыкі гатовы ўкласці грошы ў "Эбі Роўд" , каб захаваць яе для нашчадкаў.

Паводле: @music
Фота: dreamingarm.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі