Кампанія МТС з 1 траўня павялічвае тарыфы

Кампанія МТС з 1 траўня павялічвае тарыфы

Кампанія МТС з 1 траўня павышае тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі. У параўнанні з цяперашнімі яны павялічацца на 3%. 

Гэтае павышэнне кампанія тлумачыць "развіццём інфраструктуры, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў і развіццём лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння якасці аказваных паслуг".

Новыя тарыфы можна пабачыць непасрэдна на сайце МТС

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў застаюцца нязменнымі. На лінейцы тарыфаў "4G" кампанія працягне даваць зніжкі на абаненцкую плату для новых і цяперашніх кліентаў да 31 траўня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі