Камунальныя паслугі да канца года не падаражэюць
Павышэння кошту жыллёва-камунальных паслуг да канца года не будзе. Аб гэтым сёння заявіў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Літвін. Ён таксама назваў сярэднюю плату за камунальныя паслугі пасля пачатку ацяпляльнага сезону. Мяркуецца, што за аднапакаёвую кватэру давядзецца плаціць 81,4 тысяч рублёў (летам у сярэднім плацілі 49,7 тысяч рублёў).
Камунальныя паслугі ў двухпакаёвай кватэры будуць каштаваць 122,2 тысячы рублёў (летам — 74 тысяч), у трохпакаёвай — 170 тысяч (летам было 101,7 тысяча), паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, напярэдадні з’явілася інфармацыя пра магчымае павышэнне тарыфаў на 22% з 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко. Паводле яго слоў, пытанне было на разглядзе міністэрства эканомікі.