Камянкоў папросіць прэміяльныя для баскетбалістак у прэзідэнта
6 кастрычніка старшыня Беларускай баскетбольнай федэрацыі Віктар Камянкоў наведае Адміністрацыю прэзідэнта. Там ён паспрабуе ўпэўніць кіраўніцтва краіны, што баскетбалісткі зборнай Беларусі заслугоўваюць годнага заахвочання за сваю гульню. Няхай сабе днямі на чэмпіянаце свету дзяўчыны і спыніліся за крок ад п'едэстала, саступіўшы ў матчы за трэцяе месца іспанкам. “Ніхто Федэрацыі не дасць сёння столькі грошай, каб заплаціць дзяўчатам адэкватныя прэміяльныя, — распавёў Еўрарадыё сябра прэзідыюма ББФ Валерый Гарэлікаў. — Да таго ж, прызёрамі нашыя баскетбалісткі гэтым разам не сталі. Але паколькі да нас у гульнявых відах спорту ўвогуле ніхто нічога не выйграваў, заўтра кіраўнік Федэрацыі будзе ў Адміністрацыі прэзідэнта і будзе вырашаць пытанні прызавых і прэміяльных. Як выключэнне, улічваючы той унікальны вынік, які нашыя баскетбалісткі дэманструюць апошнія 4 гады".
Па словах сп.Гарэлікава, у дачыненні да гульнявых відаў спорту наспеў час “змяніць мысленне і падыходы ў кіраўніцтва”. Маўляў, баскетбол — не штурханне ядра.
Па словах сп.Гарэлікава, у дачыненні да гульнявых відаў спорту наспеў час “змяніць мысленне і падыходы ў кіраўніцтва”. Маўляў, баскетбол — не штурханне ядра.