Канцэрт для выключных людзей

22 чэрвеня Сяргей Бабкін наведае Мінск з канцэртам для выключных людзей! Менавіта так ставіцца музыка да кватэрных канцэртаў.

“Я успрымаю кватэрнікі як нешта выключнае таму, што там збіраюцца выбраныя людзі і незвычайныя слухачы. Гэта падобнае на хатнія сустрэчы сям’і ці вельмі блізкіх сяброў. Я атрымліваю шчырую асалоду ад такой атмасферы! Я люблю выпіць гарбаты са слухачамі перад выступам, разняволіцца, злавіць настрой. Мне падабаецца рабіць перапынкі паміж песнямі, каб даць слухачам магчымасць пра нешта са мной пагутарыць, задаць пытанні. Часам я і сам з задавальненнем пра нешта пытаюся. Кватэрнік гэта закрытае мерапрыемства для асаблівых людзей, дзе мімаволі ствараецца асаблівае адчуванне музыкі, бо адлеглацсь паміж слухачом і артыстам мінімальная і ад таго вельмі інтымная. Гэта хвалюе!”

22 чэрвеня на адкрытай пляцоўке клуба “U2” Сяргей Бабкін прасьпявае ўвесь свой новы альбом “Амінь.ру”. Сяргей кажа, што гэта будзе гучаць незвычайна, таму што ён прыедзе выключна адзін. То бок, на кватрэрніку альбом з’явіцца ў выглядзе “гітара і вакал”, што ўжо інтрыгуе, бо гэта вялікае мастацтва перайграць паўнавартасны электрычны альбом у мінімальнай акустычнай апрацоўке. Больш за тое, Сяргей Бабкін плануе прывезці менчукам самыя новыя песні, якія ніхто яшчэ не чуў. Ці гэта не выключная нагода наведаць артыста?

Еўрарадыё раіць вам не прапусціць імпрэзу! Нагадаю, што канцэрт адбудзецца 22 чэрвеня, у клубе “U2” а 18.00.
Удакладненні па тэлефонах: (029)-667-32-03, (029)-870-68-92

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі