Канцэрт гуртоў ZET і IQ-48 забаронены

Сённяшні канцэрт гуртоў ZET і IQ-48, які меўся адбыцца ў клубе “Арэна” забаронены.
Па неафіцыйнай інфармацыі, у клуб патэлефанавалі з камітэта па ідэалогіі і папярэдзілі аб немагчымасці правядзення такога канцэрта. У выніку клубу давялося адмовіць у правядзенні канцэрта. Цяпер арганізатары мерапрыемства шукаюць іншае памяшканне. Не выключана, што канцэрт можа прайсці нават сёння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі