Канцэрт N.R.M. у "Графіці". Фотарэпартаж
10 ліпеня ў закусачнай “Графіці” “N.R.M.” адыграў акустычны канцэрт.
Нягледзячы на тое, што літаральна месяц таму ў гурта адбыўся вялікі
канцэрт у к/з “Мінск”, жадаючых яшчэ раз дакрануцца да творчасці сваіх
куміраў было вельмі шмат. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з канцэрту.
Музыкі шмат жартавалі і размаўлялі са слухачамі, па-добраму здзекаваліся адзін з аднаго. Маэстра Піт Паўлаў, паводле словаў Лявона Вольскага, вырашыў паспадзявацца на свае галасавыя звязкі і таму ўвесь канцэрт спяваў без мікрафона.
Як і заўжды гэта бывае на акустычных канцэртах "N.R.M.", усе жадаючыя дасылалі гурту цыдулкі з пытаннямі. Музыкі разам са слухачамі паразважалі наконт праблемаў у сучасным грамадстве, часу з’яўлення якаснай музыкі на FM і, натуральна, адказалі на шмат пытанняў пра адмену выступу на фестывалі “Басовішча” гуртоў “Zet” і “N.R.M".
Найапошнейшую пасля 2-х “бісаў” песню вечара “Бывай” публіка спявала хорам, а да самаго гурта ў якасці “бэк-вакаліста” далучыўся сын Піта Паўлава Ян-Вінсэнт.
Напрыканцы лідэр “N.R.M.” паабяцаў вярнуцца ў “Графіці” з канцэртам восенню.
Распачаўся канцэрт песняй, якая, безумоўна, займае ў творчасці гурта
асобнае месца – з першымі акордамі кампазіцыя “Паветраны шар” падняла
усіх з крэслаў і на 2 гадзіны ператварыла закусачную ў суцэльны
танцпляц.