Канцэрты Metallica можна будзе паглядзець у Сеціве

Metallica прапануе сваім фэнам чарговую паслугу ў інтэрнэце. Прыхільнікі гурта, якія прыйдуць на канцэрты, што адбудуцца ў рамках паўночнаамерыканскага тура “Death Magnetic Tour”, атрымаюць магчымасць спампаваць аўдыё-файлы гэтых шоў напамяць. Музыкі плануюць выкладваць запісы шоў адразу пасля завяршэння чарговага канцэрта. Спампаваць іх можна будзе альбо цалкам, альбо патрэкава. Кошт аднаго трэка складзе ўсяго 99 цэнтаў. Цяперашняя акцыя Metallica – у нейкім сэнсе вяртанне да практыкі запісаў канцэртных бутлегаў, што можна зрабіць, дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій, лёгка і нават дасканала.

“Гэта лагічны крок працэсу, які мы пачалі ў 1991-м годзе падчас канцэрта “Taper Section, - кажа бубнач Ларс Ульрых, - тады гледачам даводзілася ўвесь вечар стаяць з працягнутай рукой, што трымала мікрафон. І ў выніку пайсці дадому з асабістым “бутлегам” выступу. Зараз ім не трэба стаяць некалькі гадзін з працягнутай рукою, дзеля атрымання якаснага шоў”.

Нагадаем, паўночнаамерыканская частка тура ў падтрымку апошняга альбома каманды “Death Magnetic”, стартавала 3-га кастрычніка ў горадзе Тампа, што ў штаце Флорыда.

Паводле www.music.com.ua

Фота: www.bg-pro.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі