Кандрацьеў: Ні з кім пра магчымае прызначэнне не размаўляў

Пытанне галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па футболе практычна вырашана. Паводле інфармацыі газеты “Прэсбол”, ім стане Георгій Кандрацьеў, а яго верагоднымі памочнікамі будуць Вячаслаў Акшаеў, які раней трэніраваў гомельскі ДСК, і Дзмітрый Касянок з ФК “Мінск”.

“Гэта не больш, чым размовы. Нічога канкрэтнага, – пракаментаваў Еўрарадыё сам Георгій Кандрацьеў. – Не ведаю, адкуль гэта ў “Прэсбола” і адкуль яны бяруць гэтую інфармацыю. Нічога не падпісваў і не размаўляў”.

Нагадаем, моладзевая зборная, якую ўзначальваў Кандрацьеў, заняла трэццяе месца на чэмпіянаце Еўропы і атрымала права ўдзельнічаць у алімпіядзе ў 2012 годзе. Зараз Георгій Кандрацьеў лічыцца галоўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі і прызнаецца, што гатовы яе ўзначаліць.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі