Кандыдат у дэпутаты ў радыёзвароце скарыстаўся цытатай з "V for Vendetta"
Дзмітрый Бабіцкі, кандыдат у Барысаўскі райсавет ад руху "За свабоду", узяў за аснову для выступу на мясцовым радыё маналог героя кінастужкі "V значыць вендэта". У маналогу ён змяніў літаральна некалькі словаў. Пра гэта "Еўрарадыё" распавёў кіраўнік перадвыбарчай кампаніі кандыдата Сяргей Салаш. У фільме "V значыць вендэта" гаворка вядзецца пра таталітарную Брытанію будучыні. Назіраючы за грамадствам, паказаным у стужцы, можна правесці шмат паралеляў з беларускім рэжымам. Дату 5 лістапада, якая і ў фільме, і ў сучаснай Брытаніі атаясамліваецца з радыкальнымі праявамі палітычнай волі, Бабіцікі змяніў на 25 сакавіка.