Кандыдат у прэзідэнты ад дэмсіл Беларусі павінен быць адзін

Палітычная сітуацыя ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў абмяркоўвалася на канферэнцыі, якая прайшла ў Вільні 21—22 лістапада. Арганізатары - Нацыянальны камітэт Аб'яднаных дэмсіл, Рада Еўропы, парламенцкая група сойма Літвы "За дэмакратычную Беларусь", літоўскі Фонд абароны грамадзян, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі Хельсінкскі камітэт. Удзел узялі больш за 100 палітыкаў, экспертаў, журналістаў, праваабаронцаўпрадстаўнікоў НДА і міжнародных структур. На думку ўдзельнікаў канферэнцыі, у новых палітычных умовах прыхільнікам перамен неабходна кансалідавацца. У прыватнасці, кандыдат на пасаду прэзідэнта ад дэмсіл павінен быць адзін. Выказвалася таксама думка, што драбненне апазіцыі на правы і левы блокі выракае яе на чарговую паразу. Апроч гэтага, на канферэнцыі гаварылася аб неабходнасці карэктыроўкі стратэгіі. Вырашана засяродзіць высілкі актывістаў АДС на працы з асобнымі сацыяльнымі групамі — працоўнымі, настаўнікамі, лекарамі, прадпрымальнікамі, сельскімі жыхарамі і інш.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі