Кандыдат Яраслаў Раманчук сёння агітаваў “За Беларусь без бар’ераў”

Кандыдат на прэзідэнта Яраслаў Раманчук пачаў сваю агітацыйную кампанію з сімвалічнай акцыі “За Беларусь без бар’ераў”. Акцыя прайшла раніцай 21 лістапада ў Брэсцкім раёне непадалёк ад пункту пропуска “Тамашэўка” на мяжы з Украінай, паведамляе БелаПАН. Кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі выкапаў з зямлі сімвалічны слуп дзяржаўнай мяжы. Як патлумачыў палітык, такі перфоманс павінен прадэманстраваць яго пазіцыю: Беларусь павінны быць без бар’ераў у абмежаванняў, якіх у жыцці краіны пакуль дастаткова.

Пры гэтым Раманчук падкрэсліў, што надалей Беларусь павінна развівацца, грунтуючыся на еўрапейскіх каштоўнасцях. Пасля гэтай акцыі палітык паехаў у памежную вёску Камароўка, дзе сустрэўся з Антанінай Лушчай, сястрой першага беларускага касманаўта Пятра Клімука. Затым Яраслаў Раманчук сустрэўся з прадпрымальнікамі і пакупнікамі на цэнтральным рынку Брэста і адказаў на іх пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі