Кандыдата ў дэпутаты дапыталі па "справе Зарэмбюка"

21 красавіка ў Мастоўскай пракуратуры прайшоў допыт кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету Васіля Клімовіча.  Допыт ладзілі супрацоўнікі гродзенскага абласнога ўпраўлення КДБ, якія прыехалі ў Масты. Старшы оперупаўнаважаны КДБ Дзмітрый Павядайка задаваў Клімовічу пытанні, звязаныя з Алесем Зарэмбюком. Асабліва кадэбіста цікавіла, ці раней нехта карыстаўся банкаўскімі карткамі Зарэмбюка. Супрацоўнікі дзяржбяспекі канфіскавалі карткі падчас нядаўняга ператрусу ў кватэры Зарэмбюка.

Нагадаем, што супраць кандыдата ў дэпутаты ў дэпутаты Зарэмбюка пачалі крымінальную справу па артыкуле "махлярства". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі