Кандыдаты хочуць мантаваць запіс тэледэбатаў самі
ЦВК вырашыў, што тэледэбаты перад сёлетнімі прэзідэнцкімі выбарамі пройдуць у запісе. Час выхаду дэбатаў у эфір, іх працягласць і іншыя тэхнічныя пытанні будзе вырашаць Белтэлерадыёкампанія. Уладзімір Някляеў паведаміў Еўрарадыё, што пагодзіцца на ўдзел у "запісных" дэбатах толькі на пэўных умовах на сваю карысць:
Някляеў: "Калі мне аддадуць працоўны матэрыял і скажуць: вось, рабіце з ім, што хочаце — добра! У мяне ёсць магчымасць знайсці рэжысёра і ўсё тэхнічна зрабіць самому. Ці паказаць мне гатовую праграму, каб я даў згоду на яе трансляцыю. А калі яны самі зробяць і пусцяць у эфір, не паказваючы мне... Я працаваў на тэлебачанні і ведаю: выкруціць усё можна як заўгодна".
Як раней паведамляла Еўрарадыё, прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду ставяцца да ўдзелу ў "запісных" тэледэбатах па-рознаму. Яраслаў Раманчук мае негатыўны досвед такіх праграм і таму не схільны пагаджацца на іх. Віталь Рымашэўскі кажа, што ўсё будзе залежаць ад іншых умоваў. Рыгор Кастусёў згодны ўдзельнічаць у тэледэбатах у любым выпадку.
Як і ў 2006 годзе, удзельнічаць у дыскусіях перад тэлекамерамі змогуць не толькі самі кандыдаты, але і іх прадстаўнікі. Акрамя дэбатаў, кандыдаты змогуць двойчы бясплатна выступіць па тэлебачанні і двойчы — па радыё.
Фота: 1tv.ru